Наша каманда фіксуе факты смерці жыхароў Беларусі наўпрост ці ўскосна звязаныя з палітыкай. Часта па абставінах гібелі няма дакладнай інфармацыі, мы будзем удзячныя, калі вам нешта вядома аб ахвярах ва ўмовах затрымання, абмежавання або пазбаўлення волі.

Прадстаўленыя на гэтай старонцы дадзеныя не зьяўляюцца канчатковымі.
Сяргей Шчэцінка
Сяргей Шчэцінка
г. Асіповічы, 57 гадоў
11.12.2020- на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID.
Алесь Пушкін
Алесь Пушкін
г. Бобр, 57 гадоў
11.07.2023 - жонка Алеся паведаміла аб ягонай смерці ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах. Алесь быў вядомым мастаком і перфаманістам у Беларусі.
Мікалай Клімовіч
Мікалай Клімовіч
Пінск, 61 год
07.05.2023 - меў праблемы з сэрцам, быў асуджаны на 1 год калоніі, памёр у ПК-3 (Віцьба) праз некалькі тыдняў пасля этапавання.
Уладзімір Крысёнак
Уладзімір Крысёнак
г. Наваполацк, 41 год
30.05.22 супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.
Дзмітрый Дудойць
Дзмітрый Дудойць
г. Смаргонь, 43 гады
05.01.22 - скончыў жыццё самагубствам (скокнуў з мосту) падчас адбыцця тэрміну ў ПУАТ-43, Магілёў
Віталь Шышоў
Віталь Шышоў
г. Кіеў, 26 гадоў
К02.08.21 - выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.
Павал Сібілеў
Павал Сібілеў
г. Мінск, 49 гадоў
12.10.21 - памёр кіроўца аўтобусу Павал Сібілеў, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году.
Елена Амеліна
Елена Амеліна
г. Мінск, 53 гады
12.10.21 - сур'ёзна захварэла на каранавірус падчас адбывання адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу.
Андрэй Зельцар
Андрэй Зельцар
г. Мінск, 31 год
28.09.21 - забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр.
Аляксей Дзямідаў
Аляксей Дзямідаў
г. Мінск, 25 гадоў
5 верасня 2020 году, у Мінску было знойдзена цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава. Ён быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя.
Канстанцін Шышмакоў
Канстанцін Шышмакоў
г. Ваўкавыск, 29 гадоў
15.08.2020 - знойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах.
Станіслаў Чур
Станіслаў Чур
г. Мінск, 31 год
19.09.2020 - на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова пакончыў з сабой працоўны. Зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва.
Генадзь Кісель
Генадзь Кісель
г. Салігорск, 50 гадоў
12.08.2020 - вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах.
Дзмітрый Стахоўскі
Дзмітрый Стахоўскі
г. Мінск, 17 гадоў
25.05.2021 - фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт".
Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак
г. Ліда, 50 гадоў
21.05.2021 - сябра Сойму Партыі БНФ, каардынатар Гарадзенскай вобласці "Руха за свабоду". Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў). Афіцыйная версія - спыненне сэрца.
Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка
г. Мінск, 31 год
12.11.2020 - збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу.
Мікіта Крыўцоў
Мікіта Крыўцоў
г. Маладзечна, 28 гадоў
12.08.2020 — знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе.
Аляксандр Тарайкоўскі
Аляксандр Тарайкоўскі
г. Мінск, 34 гады
10.08.2020 - быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту.
Генадзь Шутаў
Генадзь Шутаў
г. Брэст, 43 гады
19.08.2020 - застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг
Віхор Аляксандр
Віхор Аляксандр
г. Гомель, 25 гадоў
12.08.2020 - памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.

Патэнцыйныя ахвяры рэжыму

Арцём Порукаў
Арцём Порукаў
г. Мінск 19 гадоў
16.08.2020 — знойдзены мёртвым на вуліцы ў Менску, калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны. Дакладныя абставіны невядомыя.
Аляксандр Будніцкі
Аляксандр Будніцкі
г. Мінск, 53 гады
12.08.2020 - знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга.
Дзяніс Кузнецоў
Дзяніс Кузнецоў
г. Мінск, 41 год
29.09.2020 - збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапа. Дакладныя абставіны невядомыя.
Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч
г. Мінск
X.06.2023 - памёр у выніку неаказання медыцынскай дапамогі на Акрэсціна.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0