Вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў даўнасці
Вольга спачатку была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць", пасля гэтага на яе была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі А.Г.
3 месяцы арышту .
Супрацоўнік EPAM. Вядома, што ў Андрэя прайшоў ператрус, нагодай затрымання былі нібыта данаты ў фонды дапамогі.
Андрэя пратрымалі 2 месяцы ў СІЗА пасля чаго справу закрылі , паколькі не было доказаў яго віны, і вызвалілі.
Па матэрыялах абвінавачання , Вадзім Мякіннік, каля адміністрацыйнага будынка адной з сярэдніх школ Мінска ўбачыў на металічным кранштэйне на сцяне ля галоўнага ўваходу чырвона-зялёны сцяг. Рукай схапіўшыся за сцяг ён сарваў яго з кранштэйна, пасля чаго, утрымліваючы ў правай руцэ дрэўка са змешчаным на ім палотнішчам, схаваўся і накіраваўся ў невядомым напрамку, тым самым публічна прынізіў дзяржаўны сімвал. Гэтыя дзеянні былі зафіксаваны камерай назірання.
Установе адукацыі быў нанесены ўрон у суме 25 рублёў 20 капеек.
2 месяцы 1 дзень пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Быў затрыманы за донаты. Адпушчаны пад заклад. Справа спынена.
Вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці
Праходзіць па справе аб «тэрарызме» .
Асуджаны за "неданясенне аб злачынстве". Вызвалены з-пад варты ў зале суда ў сувязі з адбыццём прызначанага тэрміна пакарання поўнасцю.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Выпускнік БДУ, верагодна сын адваката ТАА «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» . Юрыдычныя паслугі".
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянераў спыніць удзел у мірных сходах. Яўген прызнаў сваю віну. "Мінсктранс" заявіў пазоў аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў рамках грамадзянскага судаводства.
Па падліках праваабаронцаў летам 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што з лютага 2021 па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска. Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра быў нанесены ўрон тром прадпрыемствам: РУП "Мінскэнерга", РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", КУП "Мінскаблдарбуд" на агульную суму звыш 700 рублёў.
Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.
У чэрвені 2023 года вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання.
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
Аўтар тэлеграм-канала «Спадчына», рэдактар Вікіпедыі і твітэр-блогер.
На праўладным відэа Чэховіч кажа, што ён «супраць дзейнай улады і падтрымлівае Украіну».
Выйшаў пасля адміністрацыйнага арышту (13 сутак).
Справа спыненая ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Аднак міліцыянт, які лічыцца пацярпелым па гэтай справе, заявіў што ўсё роўна падасць на кампенсацыю яму маральнай шкоды (шляхам падачы грамадзянскага іску).
СПРАВА СПЫНЕНА.
Па матэрыялах абвінавачання Коржык, у перыяд з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў телеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых – шараговыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзяленняў АМАПу, намеснік начальніка АУС.
Раману быў вынесены абвінаваўчы прысуд, хоць па справе выйшлі тэрміны даўнасці.
Суддзя акрамя абмежавання волі пастанавіла заплаціць па 1000 рублёў усім сілавікам у статусе пацярпелых.
1 год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жонка палітычнага зняволенага Арцёма Анішчука, была затрыманая 4 лістапада 2022 года. Затым яе асудзілі на 10 сутак арышту за рэпост паста з "Нашай Нівы". Пасля 10 сутак Вольга на волю не выйшла. З ёй з'явілася "пакаянае відэа", на якім яна кажа, што была падпісана на "экстрэмісцкія" каналы і рабіла з іх рэпосты. Праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што Анішчук "кандыдат правесці Новы год у ІЧУ, бо зафіксаваны дзясяткі рэпостаў". Таксама, паводле слоў сілавікоў, Вольга "нагнятала ўкідамі і фейкамі сітуацыю вакол пенітэнцыярнай сістэмы, закідвала дзяржорганы надуманымі скаргамі". 16 лістапада Вользе прызначылі 14 сутак арышту за рэпост з тэлеграм-канала "Люстэрка". 28 лістапада яе асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Вольга за кратамі ўжо два разы перахварэла на бранхіт, бо яна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах і спіць на бетоннай падлозе. У ІЧУ Магілёва, куды яе перавялі пасля ІЧУ Акрэсціна, з яе здзекуюцца і аказваецца ціск — тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гала і прысядаць. У знак пратэсту супраць гэтага 28 лістапада Вольга Анішчук аб'явіла галадоўку.
08.12.2022 Вольга выйшла з ІЧУ пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту.
Вядома, што Салдатаву ставілі ў віну тое , што ў снежні 2020 года ў адной з сацсетак ён «размясціў публікацыю, якая змяшчае выказванне, выяўленае ў непрыстойнай форме, што прыніжае гонар і годнасць» Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку яго прыгаварылі да 2 гадоў «хіміі» Уладзімір вырашыў абскардзіць рашэнне ў Брэстаблсудзе, такім чынам прысуд не лічыўся ўступіўшым у сілу. І да моманту разгляду апеляцыйнай скаргі ў аблсудзе, па справе выйшлі тэрміны даўніны. Так што 10 студзеня 2023 года суд другой інстанцыі вымушаны быў вызваліць Салдатава ад крымінальнай адказнасці.
Справа спынена за тэрмінам даўнасці.
Быў асуджаны за каментар па справе Зэльцэра.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хотите помочь освобождённомму политзаключённому? Пришлите ваш контакт в Telegram и мы свяжемся с вами.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.