Былы вайсковец жыхар г. Мінска, якога спецслужбы пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася.
Святлана - пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". Раней Кароль працавала педагогам-арганізатарам. У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады.
Па дадзеных «Вясны» , сілавікі затрымлівалі Кароль у 2020 годзе і праводзілі «прафілактычныя гутаркі». Дома на Святлану чакаюць старэнькая маці і муж з анкалагічнай хваробай, якіх яна даглядае.
крызісны псіхолаг, псіхолаг-кансультант і тэрапеўт па праблемах адносін і асабістага развіцця, выкладчыца псіхалогіі. Была затрыманая за каментары ў інтэрнэце і ахвяраванне.
Коваль быў затрыманы 28 траўня 2023 года на мяжы. Ён вяртаўся са спаборніцтваў у Славакіі, а пры ўездзе ў Беларусь у Коваля запатрабавалі на праверку тэлефон. Мужчына сам даў сілавікам тэлефон і пароль да яго. Пры аглядзе ў яго знайшлі “забароненыя” на думку беларускіх сілавікоў дадзеныя. З таго дня Каваль у няволі.
На крымінальным судзе Коваля абвінавацілі ў тым, што 27 сакавіка 2022 года ён адправіў відэа ў тэлеграм-бот "Рэдакцыя Nexta". На відэа было перамяшчэнне ваеннай тэхнікі на кальцавой дарозе МКАД (вакол Мінска). Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Коваль здзейсніў злачынства, бо беларускія ўлады лічаць Nexta «экстрэмісцкім фармаваннем».
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Меркавана затрыманы за актыўнасць у сацсетках.
Арцём родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, у апошні час працаваў афіцыянтам.
На "пакаяным" відэа, апублікаваным у сярэдзіне сакавіка Арцём казаў, што затрыманы "за мадэрацыю чата 97% Серабранка". Але канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" толькі 30 траўня 2023 года.
Яго пачалі судзіць у Менгарсудзе 29 жніўня 2023 г. па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
Інжынер-канструктар "Нафтана", з'яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза працаўнікоў "Нафтана". Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У Наваполацкім Гаўсе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянераў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram "Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам "Я/мы TUT.бай".
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведвацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухарэнкам.
Затрымалі ў першых чыслах траўня 2023 года, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве. Яго затрымалі па той самай справе дыверсіі ў Мачулішчах і абвінавацілі па арт. 289 Крымінальнага кодэкса.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хотите помочь освобождённомму политзаключённому? Пришлите ваш контакт в Telegram и мы свяжемся с вами.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.