Першы эпізод адбыўся яшчэ ў студзені 2022 года. Тады Бараноўскі са свайго разліковага рахунку ў банку зрабіў перавод неназванай структуры, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. Дакладная сума пераводу невядомая. У красавіку 2022 года Бараноўскі зрабіў данат ужо на рахунак Палка Каліноўскага. Вядома, што мужчыну вясной 2023 года затрымалі супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці.
5 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю. Меркавана затрымана па крымінальным артыкуле за данаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымалі ў чэрвені 2020 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Алега абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў ( сцяга).
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Праграміст з Брэста. Апошнім часам жыў у Польшчы. Затрыманы пасля прыезду ў Беларусь. 8 лістапада 2023 г. у блізкім да брэсцкага ГУБАЗ тэлеграм-канале выйшла "пакаянае відэа" з мужчынам, дзе ён казаў што затрыманы за "шматлікія абразлівыя каментары".
Ярмошука ўпершыню па гэтай справе затрымалі 23 сакавіка 2023 года, пратрымалі трое сутак. Затым адпусцілі, але ўжо 11 чэрвеня 2023 г. зноў затрымалі і ўзялі пад варту.
Паводле абвінавачання, Ярмашук 1 сакавіка 2022 г запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Затым "не менш за 8 разоў" запускаў на сваім кампутары праграму, з-за чаго "парушалася сістэма абароны ад DDoS-атак" і "была парушана праца неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расійскай Федэрацыі". Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Ярмашук "выкарыстаў шкоднасныя патэнцыйна небяспечныя праграмы". Таксама 19 жніўня 2020 г. Ярмашук праз Facebook перавёў каля 60 $ ініцыятыве BySOL. Праз 7 месяцаў (12 сакавіка 2021) беларускія ўлады прызналі фонд BySOL «экстрэмісцкім фармаваннем». Той факт, што на момант пераводу грошай BySOL не быў «экстрэмісцкім фармаваннем», дзяржабвінавачанне не бянтэжыць.
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Працаваў на БМЗ у Жлобіне. Меркавана затрыманы за каментарыі ў сацсетках.
Быў затрыманы 31.10.2023 і асуджаны па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак, пасля чаго на яго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА па палітычных матывах.
З прычыны закрытасці судовага працэсу сутнасць справы пакуль невядомая. Вядома толькі, што Уладзіміра Раманоўскага затрымлівалі ў Бабруйску падчас акцыі "кармлення галубоў" 9 мая 2020 года. Тады амапаўцы затрымалі ў горадзе каля 15 чалавек.
Паводле прысуду , зараз Раманоўскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.
невядома
Уладзімір цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фатаграфій розных будынкаў у Беларусі і за яе межамі - photobuildings.com.
У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае , што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана "Перамога", а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў.
Асуджаны ў студзені 2023 года. Пасля пратэстаў 2020 года звольніўся са службы Лідскага РУУС. За гэта і быў падвергнуты рэпрэсіям.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.